Кот-вандроўнік вярнуўся да гаспадароў

Белы кот Кункуш, які жыў у Іране, а потым бяжаў разам з гаспадарамі з краіны, згубіўся па дарозе. Яму давялося прайсці няпросты шлях каб ізноў патрапіць у сям'ю. Жывёла праехала 2 000 міль, перад тым, як убачыць сваіх гаспадароў ужо ў Нарвегіі, перадае Metro.  



kotk2.jpg

Справа ў тым, што Кункуш згубіўся яшчэ ў Грэцыі, усе спробы адшукаць яго былі дарэмнымі. Гадаванца знайшлі валанцёры ў мястэчку Скала пабітага і растрапанага – на яго напалі мясцовыя каты. Добраахвотнікі назвалі Кункуша Дыяасам. Чуллівыя людзі накармілі жывёлу і прывялі яго ў парадак, а затым усталявалі мікрачып.

ht_refugee_cat_3_er_160212_12x5_1600.jpg


Пасля гэтага Кункушу-Дыясу знайшлі прыёмную сям'ю ў Нямеччыне. Тым часам актывісты пачалі шукаць гаспадароў жывёлы. Для гэтага яны стварылі адмысловую старонку ReuniteDias у Facebook  Разам з тым, на сайце GoFundMe  адкрылі старонку для збору сродкаў, каб аплаціць кату вандраванне да яго сапраўдных гаспадароў.
Уладальнікі Кункуша знайшліся ў Нарвегіі. Упершыню ўся сям'я ўз'ядналася ў скайпе, пасля чаго гадаванец адправіўся да сваіх гаспадароў. Так Кункуш здзейсніў вандраванне даўжынёй 3 200 км, а за яго прыгодамі сачылі дзясяткі тысяч прыхільнікаў у інтэрнэце.