Крым стане Данбасам
На думку шматлікіх украінскіх палітолагаў, Партыя рэгіёнаў збіраецца зрабіць тое, пра што «аранжавыя» нават марыць не маглі, — ліквідаваць аўтаномію Крыма.
Наколькі маюць глебу такія спекуляцыі? Пра гэта журналіст «НЧ» размаўляе з крымскім палітолагам Аляксеем Вернікам.
— Адкуль узяліся чуткі пра тое, што бліжэйшым часам трэба чакаць як мінімум абмежавання аўтаноміі АРК ( Аўтаномная Рэспубліка Крым), а як максімум — яе ператварэння ў
звычайную вобласць Украіны?
На думку шматлікіх украінскіх палітолагаў, Партыя рэгіёнаў збіраецца зрабіць тое, пра што «аранжавыя» нават марыць не маглі, — ліквідаваць аўтаномію Крыма.
Наколькі маюць глебу такія спекуляцыі? Пра гэта журналіст «НЧ» размаўляе з крымскім палітолагам Аляксеем Вернікам.
— Адкуль узяліся чуткі пра тое, што бліжэйшым часам трэба чакаць як мінімум абмежавання аўтаноміі АРК ( Аўтаномная Рэспубліка Крым), а як максімум — яе ператварэння ў
звычайную вобласць Украіны?
— Усе памятаюць, як нядаўна была зменена канстытуцыя Украіны. Чаму б не паўтарыць падобнае ў Крыме? Тым больш, што перад Партыяй рэгіёнаў пастаўлена заданне атрымаць у новым Вярхоўным Савеце
АРК 70 працэнтаў мандатаў. На першы погляд, лічба астранамічная — нашто так шмат? Аднак для змены канстытуцыі амаль столькі і трэба. І, здаецца, Партыя рэгіёнаў сапраўды збіраецца атрымаць
такую лічбу. Практычна па ўсёй Украіне цяпер ідзе шантаж апазіцыйных палітыкаў. Увосень па Крыме пракацілася хваля арыштаў. Сярод самых гучных — арышт мэра Алупкі Андрэя Харытонава. Усе, хто
апынуўся за кратамі, былі звязаныя з партыяй «Саюз» (адна з вядучых партый паўвострава і канкурэнт Партыі рэгіёнаў на выбарах). Кіраўніцтва «Саюза» нават баіцца
цяпер публічна агучваць спіс сваіх кандыдатаў, каб іх не напаткаў лёс Харытонава. Таксама на ціск скардзяцца іншыя апазіцыйныя партыі: ад левай Партыі прагрэсіўных сацыялістаў да правай партыі
«Батьківщина».
— Нашто Партыі рэгіёнаў абмежаванне аўтаноміі рэспублікі?
— Каб адказаць на гэта пытанне, трэба акцэнтаваць увагу на тым, што Крымам кіруе не проста Партыя рэгіёнаў, а яе «макееўская група». Цяперашні прэм’ер Васіль
Джарты ў 1990-я гады меў мянушку Вася Біта, а гэта пра шмат гаворыць. Васю Біце аддалі паўвостраў у вотчыну. Калі не змяніць правіла гульні, пасля перамогі на выбарах 30 кастрычніка групоўка атрымае
інстытуцыйныя гарантыі бяспекі дзякуючы аўтаноміі. Тады дыктат Януковіча будзе немагчымы. Не думаю, што Віктару Фёдаравічу патрэбны такі сцэнар. Каб і далей кантраляваць
“макееўскіх, дастаткова прыбраць з асноўнага закону АРК некалькі артыкулаў. У любым выпадку ўжо зразумела, што канстытуцыйная рэформа непазбежная: будуць іншымі адміністратыўныя
межы паўднёвага берагу, дзе знаходзяцца самыя дарагія курортныя зоны.
— Як Партыя рэгіёнаў і самі крымскія ўлады тлумачаць апошнія працэсы?
— Кажуць, што ў арыштах няма ніякага палітычнага падтэксту. Аднак, каб пераканацца ў адваротным, дастаткова ўважліва прааналізаваць справу таго ж Харытонава. На яго завялі справу яшчэ ў
красавіку, даючы зразумець, што на выбары лепш не ісці. Як толькі ён падаў заяву на рэгістрацыю ў выбаркам, адразу пракурор выпісаў пастанову на арышт. Відавочна, што рыхтуюцца махінацыі. Зараз у
Крыме ў пустыя інтэрнаты і недарагія гатэлі масава засяляюць і рэгіструюць людзей з Данецкай вобласці. Па нашых законах, людзі галасуюць па месцы прапіскі. Размова ідзе пра тысячы чалавек, галасоў
якіх будзе дастаткова, каб паўплываць на вынікі выбараў.
— Як рэагуюць традыцыйныя крымскія партыі на ўчынкі «данецкіх»?
— Ёсць спроба стварэння агульнай крымскай партыі. Прынамсі, аксакал крымскай палітыкі камуніст Леанід Грач прапанаваў усім апазіцыянерам яшчэ летам пачаць працэс збору подпісаў за адстаўку
Джарты. Аднак да афармлення якога-небудзь саюзу справа не дайшла. Увогуле, як можа выглядаць такі блок? Грач, які роўна год таму агітаваў за Януковіча на выбарах прэзідэнта, сёння крытыкуе Януковіча
за тое, што ён слаба працуе з Расіяй і Лукашэнкам, што тармозіць развіццё рускай мовы. Такія заявы хутчэй адштурхоўваюць ад Грача сярэдні і малы бізнес, які баіцца экспансіі
«данецкіх». Адзінае, што, магчыма, яднае апазіцыю — намер не даць Партыі рэгіёнаў набраць 70 працэнтаў галасоў.
— Якая пазіцыя крымска-татарскага насельніцтва?
— Як вы ведаеце, крымскія татары традыцыйна ўваходзілі ў саюз з «аранжавымі». Меджэліс — галоўны каардынацыйны орган — быў удзельнікам кааліцыі
«Народны Саюз — Наша Украіна». Яшчэ зімой улады арганізавалі спробу расколу Меджэлісу. У выніку ім удалося ўцягнуць лідэраў руху ў канфрантацыю і выключыць з выбарчай
кампаніі. Таму татарскае пытанне не першае на гэтых выбарах.
— Калі паглядзець з Кіева, на думку стандартнага прадстаўніка нацыянальнай інтэлігенцыі, ліквідацыя аўтаноміі Крыма — гэта добра ці дрэнна?
— Вядучыя ўкраінскія праваабарончыя арганізацыі, кіраўніцтва якіх звычайна трымаецца праеўрапейскіх поглядаў, сапраўды не ведаюць, як сябе паводзіць у дачыненні да працэсаў у Крыме. Партыя
«Саюз» і камуністы доўгі час выступалі лабістамі расійскіх інтарэсаў — заклікалі да выхаду Крыма са складу Украіны і яго ўваходжання ў РФ. Калі АРК кіравалі камуністы, яны
ігнаравалі права на свабоду сходаў, забараняючы акцыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Таму калі сёння Януковіч выступае супраць крымчан, дэмакраты трымаюць нейтралітэт. У прынцыпе, крымскія аўтанамісты
самі сабе вырылі яму. На днях Грач паскардзіўся, што на яго заяву пра пагрозу ліквідацыі аўтаноміі не адрэагавала ніводная міжнародная арганізацыя. Аднак наўрад ці еўрапейскія чыноўнікі будуць
прыслухоўвацца да чалавека з рэпутацыяй прарасійскага палітыка.
— Як можа павесці сябе Расія ў выпадку канстытуцыйнай рэформы?
— Маю сумнеў, што Расія сапраўды захоча актыўнічаць. Гэта не Абхазія і не Асеція. Новай канстытуцыі хоча большасць крымчан, калі меркаваць па складзе абранага парламента. Януковіч можа
спаслацца на тое, што ён як прарасійскі палітык папросту капіруе расійскую сістэму адносін цэнтра і рэгіёнаў.
— Што можна сказаць пра стаўленне людзей да выбараў?
— Крым быў адным з самых палітычна актыўных рэгіёнаў Украіны. Аднак цяпер здаецца, можна казаць, што гэта ўжо гісторыя. Усе адзначаюць пасіўнасць электарату. Здаецца, людзі папросту страцілі
давер да палітыкаў, якія то сварацца, то ствараюць агульныя саюзы. У такой атмасферы партыя ўлады за кошт адміністратыўнага рэсурсу лёгка атрымае перамогу.