Лідары Кіпра прагуляліся па падзяляльнай паласе

Лідары дзвюх частак Кіпра — прызнанай грэчаскай Рэспублікі Кіпр і непрызнанага турэцкага Паўночнага Кіпра — здзейснілі сімвалічную прагулку ўздоўж падзяляльнай паласы ў Нікасіі.



cyprus.jpg

Па шляху прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіадэс і яго калега з паўночнай часткі Мустафа Акынджы спыніліся на сумесны абед у адным з кафэ.
Такім чынам два прэзідэнты вырашылі падкрэсліць узаемнае імкненне да збліжэння двух бакоў, мірныя перамовы паміж якімі былі адноўленыя ў пачатку мая.
Гэтая прагулка — першая сумесная акцыя падобнага роду за сорак гадоў, з таго часу, як у ходзе ўзброенага канфлікту 1974 востраў апынуўся падзелены на дзве часткі.
Бі-Бі-Сі