Літва таксама выбірае прэзідэнта: Грыбаўскайтэ супраць Бальчыціса
Сёння жыхары Літвы вырашаюць, хто стане пераможцам прэзідэнцкіх выбараў і хто бліжэйшыя пяць гадоў будзе прадстаўляць краіну ў Еўрапарламенце (ЕП). На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць два кандыдаты, якія набралі больш за ўсё галасоў у першым туры — дзейны прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ і сацыял-дэмакрат Зігмантас Бальчыціс.
Гэтыя два палітыка ў першым туры
абышлі пецярых кандыдатаў: кандыдата Партыі працы
Артураса Паўлаўскаса, дэпутата Нагліса Пуцейкіса, лідара Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмара Тамашэўскага, мэра Вільнюса Артурас Зуокаса і мэра
Ігналіны Броніса Ропе.
Акрамя таго ў Літве таксама праходзяць выбары ў Еўрапарламент. За мандаты ў ЕП
змагаюцца прадстаўнікі 10 партый (па нумарах ў спісе):
1. Рух лібералаў
2. Саюз бацькаўшчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы
3. Кааліцыя ІАПЛ і Рускага альянсу "Блок Вальдэмара Тамашэўскага"
5. "Парадак і справядлівасць"
6. Літоўская партыя зялёных
7. Саюз народнікаў
8. Саюз лібералаў і цэнтра
9. Літоўскі саюз сялян і зялёных
10. Літоўская партыя сацыял-дэмакратаў
"Актыўнасць выбаршчыкаў досыць высокая, і
практычна такая ж, як і два тыдні таму",
— сказаў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Галоўвыбаркама
(ГВК) Зянонас Вайгаўскас.
Да 10 гадзін нядзелі прагаласавала 7,4% выбаршчыкаў, тады як два тыдні таму ў такі час яўка была 7,39%. Датэрмінова прагаласавала 6,58% выбаршчыкаў.
За мяжой для ўдзелу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў зарэгістравалася больш выбаршчыкаў, чым два тыдні таму.
Па дадзеных Вайгаўскас, у першым зарэгістраваліся 15744 чалавек, а ў другім — 18 115.
Падрыхтавана па інфармацыі delfi.lt