Лясныя пажары нішчаць поўдзень Аўстраліі
Агонь знішчыў амаль 10 000 гектараў зямлі, згарэлі дзесяткі дамоў, яшчэ больш знаходзяцца ў сектары непасрэднай рызыкі. Улады эвакуіравалі жыхароў 19 вёсак, што знаходзяцца непадалёк горада Адэлаіда, сталіцы штата Паўднёвая Аўстралія.
![8ef88c16_60.jpg 8ef88c16_60.jpg](/img/v1/news/full/8ef88c16_60.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Wikipedia
Мясцовыя ўлады рэкамендуюць людзям не зацягваць з ад’ездам. Агонь распаўсюджваецца ва ўсіх напрамках, у хуткім тэмпе, з-за засухі і моцных вятроў, які дасягаюць хуткасці 120 км/г. Пажарныя прызнаць, што яны не ў стане узяць пад кантроль стыхію. Пад пагрозай апынуўся суседні штат Вікторыя.
Лясныя пажары – частая з'ява ў Аўстраліі ў летнія месяцы. У 2009 годзе ў штат Вікторыя ў выніку пажараў загінулі 173 асобы, згарэлі больш за 2000 дамоў.