«Лука тэрарыст» — надпіс на амбасадзе Беларусі ў Нідэрландах (фота)
У ноч з суботы на нядзелю на будынак беларускай амбасады ў Нідэрландах быў здзейснены напад: выбітыя вокны і фарбай нанесены надпісы, паведамляе omroepwest.nl.
![Скрыншт з відэа Скрыншт з відэа](/img/v1/images/screenshot_from_2023_07_02_13_21_49.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншт з відэа
Месца здарэння — будынак на вуліцы Грут Хертагінелаан у Гаазе — ачэплена, там працуе паліцыя.
Затрыманы падазраваны — 31-гадовы мужчына.
На відэа бачна, што на будынку амбасады выбітыя тры шыбы, а таксама нанесеныя надпісы: «Лука тэрарыст», «Гаага чакае», «Слава каліноўцам» і «Жыве Беларусь!»
![Скрыншот з відэа Скрыншот з відэа](/img/v1/images/screenshot_from_2023_07_02_13_22_13.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот з відэа
![Скрыншот з відэа Скрыншот з відэа](/img/v1/images/screenshot_from_2023_07_02_13_22_26.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот з відэа
Дэпутат ад D66 Сьёрд Сьёрдсма асудзіў дзеянні супраць амбасады. «Як бы справядліва вы ні злаваліся на рэжым Беларусі, Расіі ці іншых краін, не нападайце на іх амбасады або рэзідэнцыі», — напісаў ён у Twitter.
Па словах Сьёрдсмы, гэта павялічвае няўпэўненасць галандскіх дыпламатаў за мяжой.
Hoe terecht boos je ook bent op het regime van Belarus, Rusland of andere landen, val hun ambassades of residenties niet aan.
— Sjoerd Wiemer Sjoerdsma (@swsjoerdsma) July 2, 2023
Je helpt er niemand mee en maakt onze diplomaten in die landen onveiliger. https://t.co/hiOEGsDn84