Мадура пацвердзіў свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле
Дзеючы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пацвердзіў свой удзел у новых выбарах кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведаміла ў сераду Міністэрства сувязі і інфармацыі Баліварыянскай Рэспублікі.

«Я кажу вам, браты і сёстры, што буду вылучацца кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах, я буду кандыдатам ад працоўнага класа», — сказаў палітык.
У мінулы аўторак Канстытуцыйная асамблея Венесуэлы пастанавіла, што галасаванне павінна прайсці да 30 красавіка бягучага года. Раней меркавалася, што выбары будуць арганізаваны ў канцы другога паўгоддзя.
На выбарах 10 снежня 2017 года выбарах прадстаўнікі Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы, якую ўзначальвае Мадура, перамаглі амаль у 300 з 335 муніцыпалітэтаў краіны. На губернатарскіх выбарах у кастрычніку сацыялісты абышлі сапернікаў у 18 рэгіёнах з 23, а пазней перамаглі на паўторным галасаванні ў штаце Сулія.
Паводле news.tut.by