МАК не дазволіў расейцам прайсці пад нацыянальным сцягам на цырымоніі закрыцця Алімпіяды
Міжнародны алімпійскі камітэт захаваў у сіле адхіленне Алімпійскага камітэта Расіі ад удзелу ў зімовых Гульнях у Пхенчхане. Такім чынам, зборная алімпійскіх атлетаў з Расіі не зможа прайсці пад нацыянальным сцягам на цырымоніі закрыцця Алімпіяды 25 лютага.
Прычынай падаўжэння забароны МАК называюцца два выяўленых у Пхенчхане выпадкі парушэння антыдопінгавых правілаў расійскімі спартоўцамі — кёрлінгістам Аляксандрам Крушальніцкім і бабслеісткай Надзеяй Сяргеевай.
Адхіленне АКР будзе знята, як толькі падраздзяленне па допінг-кантролі пацвердзіць, што дадатковых выпадкаў парушэння антыдопінгавых правілаў членамі дэлегацыі алімпійскіх атлетаў з Расіі не выяўлена.
5 снежня 2017 года МАК прыпыніў сяброўства АКР і адхіліў зборную Расіі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане пасля таго, як былі выяўленыя факты масавых допінгавых парушэнняў расейцамі на Гульнях у Сочы 2014 года. Расійскія спартоўцы выступаюць у Пхенчхане пад нейтральным алімпійскім сцягам.
Алімпійскі камітэт Расіі выказаў надзею, што сяброўства ў МАК будзе адноўлена на працягу бліжэйшых некалькіх дзён пасля Алімпіяды.
Паводле meduza.io