Маккейн: Захад прызнае правал Мінскіх пагадненняў
На думку сенатара-рэспубліканца Джона Маккейна, Злучаныя Штаты Амерыкі і іх еўрапейскія партнёры прызнаюць правал мінскіх дамоўленасцей, але адказваюць на гэта "пустой рыторыкай". Замест гэтага Захад павінен прадаставіць Украіне сучасную абарончую зброю.

Пра гэта ўплывовы амерыканскі палітык напісаў для газеты The Washington Post, паведамляе ўкраінская служба "Радыё Свабода".
"Лідэры Украіны апісваюць стратэгію прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна як у (камп'ютэрнай) гульні Pacman — адкусванне тэрыторыі Украіны дастаткова невялікімі порцыямі, каб не выклікаць маштабнай міжнароднай рэакцыі. Але ў гэты момант павінна стаць відавочным для ўсіх, што Пуцін не хоча дыпламатычнага вырашэння канфлікту . Ён імкнецца дамінаваць ва Украіне", — адзначае сенатар.
"Ніхто на Захадзе не хоча вяртання да халоднай вайны. Але мы павінны прызнаць, што мы супрацьстаім расійскаму кіраўніку, які імкнецца менавіта да гэтага", — дадае Маккейн.
Ён заклікае ЗША "прыстасавацца да рэальнасці рэваншысцкай Расиі", якая "гатова выкарыстоўваць сілу як асноўны інструмент для дасягнення сваіх неаімперскі мэтаў".
Маккейн у чарговы раз паўтарыў свой заклік да прэзідэнта Абамы даць Украіне сучасную абарончую зброю.
"Калі ўкраінцам будзе аказана неабходная дапамога і для расійскіх войскаў, якія ўварваліся ў іх краіну, узрасце кошт агрэсіі, Пуцін будзе вымушаны вызначацца, як доўга ён зможа вытрымаць вайну, якой, як ён кажа сваім людзям, няма", — адзначыў Маккейн.