Малдова. Гагаузію хочуць ліквідаваць
Стэфан Сэкэрану, кандыдат ад малдоўскай Ліберальнай партыі на выбарах у мясцовы парламент, якія адбудуцца 24 лютага, надаў выбарам новую інтрыгу: ён паабяцаў у выпадку перамогі ліквідаваць Гагаузію.

Гагаузія — аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне на поўдні Малдовы, большасць насельніцтва якой складаюць цюркскі этнас — гагаузы. Створаная ў 1995 годзе аўтаномія фактычна курыруецца Крамлём, на што і звяртае ўвагу кандыдат-ліберал. Акрамя таго, паводле яго словаў, Гагаузія, дзе руская мова мае афіцыйны статус, падрывае прарумынскую ідэнтычнасць малдаван.
Вырашыць гагаузскую праблему Сэкэрану мае намер коштам ліквідацыі палітычнай аўтаноміі на карысць нацыянальна-культурнай. Ідэя не выклікала захаплення сярод саміх гагаузаў. Кіраўнік аўтаноміі назваў прапанову Сэкэрану антыканстытуцыйнай і звярнуўся ў ЦВК з просьбай ануляваць рэгістрацыі Сэкэрану кандыдатам у прэзідэнты.
Зрэшты, пра скандал вакол заявы ліберала, думаецца, хутка забудуць на фоне новых скандалаў, якія дакладна будуць узнікаць па меры набліжэння да 24 лютага. Чакаецца, што алігарх Улад Плахатнюк, які кантралюе «вертыкаль» і парламент, можа пайсці на беспрэцэдэнтныя фальсіфікацыі вынікаў выбараў — з усімі наступствамі.
