Марыупальскія грамадскія актывісты хочуць выгнаць місію АБСЕ з горада
Грамадскія актывісты Марыупаля маюць намер выгнаць місію АБСЕ з Марыупаля і Украіны ў цэлым. Такую прапанову выказаў на пасяджэнні штаба абароны горада Яраслаў Краўчанка.

Ён падкрэсліў, што місія не прызнае Шырокіна ўкраінскай тэрыторыяй і не згадвае ў сваіх справаздачах той факт, што ваенную тэхніку баявікам пастаўляе Расія.
Акрамя таго, грамадскі актывіст заявіў, што каля 80% назіральнікаў так ці інакш звязаныя з Расійскай Федэрацыяй. «Голас Амерыкі» напісаў, што прадстаўнікі АБСЕ фатаграфуюць
месца размяшчэння ўкраінскіх сіл і зліваюць усю гэтую інфармацыю суперніку», — падкрэсліў Краўчанка.
Менавіта таму Яраслаў Краўчанка заклікаў грамадскасць Марыупаля выйсці сёння на пікет пад сцены АБСЕ з намерам выгнаць місію з Марыупаля і ў цэлым з Украіны.
0629.com.ua