Прэзідэнт Грузіі падтрымаў узмацненне санкцый супраць Расіі, хоць яны б'юць па Тбілісі
Лідар Грузіі Георгій Маргвелашвілі падтрымлівае ўзмацненне санкцыйных мер супраць Расійскай Федэрацыі. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Аўстрыі Хайнцам Фішарам.

Маргвелашвілі адзначыў, што «санкцыі не толькі павінны быць захаваныя, але і варта ўзмацніць палітычны мэсэдж да Расіі». Пры гэтым ён заявіў, што санкцыі супраць РФ негатыўна
адбіваюцца на эканоміцы Грузіі.
Прэзідэнт Грузіі і раней вітаў санкцыйны рэжым у дачыненні Масквы. Паводле яго слоў, Расія «карае» суседнія краіны, у тым ліку Украіну і Малдову, за іх збліжэнне з
Захадам.
rbc.ua