Пагадненне Украіна — ЕС пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2016 г.
Брусэль, Кіеў і Масква зацвердзілі дату ўваходжання ў дзеянне пагаднення ЕС — Украіна.

Пагадненне аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2016 года. Гэтую дату ўзгаднілі ў панядзелак, 18 траўня, у Брусэлі камісарка ЕС па пытаннях гандлю Сесілія
Мальмстрэм, міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і міністр эканамічнага развіцця РФ Аляксей Улюкаеў.
Расійскае кіраўніцтва адмовілася ад сваіх патрабаванняў зноў адкласці ўваходжанне ў дзеянне пагаднення, паведаміла Еўракамісія. Са слоў Мальмстрэм, расійская дэлегацыя не выказвала ніякіх
пратэстаў з нагоды тэрмінаў.
Зацягваць гэты працэс не ў інтарэсах ні Масквы, ні яе партнёраў, выказаўся, у сваю чаргу, расійскі міністр. «Мы мяркуем, што трэба максімальна эфектыўна выкарыстоўваць той час, які
ёсць».
Завяршыць практычнае развязанне пытанняў, якія ўзняла Масква ў сувязі з пагадненнем ЕС і Украіны, даручана экспертам.
Deutsche Welle