Кіраўнік ЕС: Мы даем суседзям выбар. А Расія кажа: або вы з намі, або труп
Калі Еўрасаюз запускаў Усходняе партнёрства, ён недаацаніў магчымую рэакцыю Расіі на збліжэнне яе суседзяў з ЕС.
Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск падчас інтэрв'ю вузкаму колу журналістаў з чатырох краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Грузіі, Азербайджана і Украіны).
«Ніхто не чакаў, што рэакцыя Расіі на еўрапейскія памкненні як мінімум трох членаў Усходняга партнёрства (Грузіі, Малдовы і Украіны) будзе настолькі агрэсіўнай і брутальнай. Менавіта
таму гэты працэс (УП) стаў складанейшым, з'явіліся страхі, сумненні», — заявіў Туск.
Ён падкрэсліў, што такая рэакцыя Расіі дала магчымасць народам краін Усходняга партнёрства параўнаць «вельмі бачную розніцу паміж еўрапейскай і расійскай прапановамі».
«Калі мы прапануем нешта краінам, усё заснавана на іх жаданні. Мы гатовыя запрашаць да супрацоўніцтва, але ніхто ні на каго не цісне. Калі хочаце — можаце, калі хочаце ў іншы
бок, напрыклад, у Еўразію, гэта ваш выбар, — сказаў Туск. — З іншага боку вы чуеце: або вы з намі, або вы труп. Па сутнасці, такая сітуацыя сёння на Данбасе, ва
Украіне».
Арцём Шрайбман, news.tut.by