Дзяржсакратар МЗС Латвіі: Тэма палітвязняў абцяжарвае далейшы рух наперад паміж Беларуссю і ЕС
«Тэма палітвязняў пастаянна прысутнічае і абцяжарвае далейшы рух наперад у палітычных адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам», — заявіў дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс.

Ён падкрэсліў, што на сустрэчах з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска пытанне аб вызваленні беларускіх палітвязняў узнімаецца пастаянна. «Спадзяемся, што праблема палітвязняў будзе
вырашаная, што паступова Беларусь будзе рухацца ў бок мейнстрыму прававых дэмакратычных свабод, — сказаў Пілдэговічс. — Але, на жаль, на гэты момант прагрэсу не
назіраем».
Пілдэговічс выказаў надзею, што Беларусь «усё-такі зблізіцца з Еўропай».
21—22 мая ў Рызе пройдзе саміт Усходняга партнёрства.
БелаПАН