Масавыя пратэсты ў Албаніі: ёсць пацярпелыя
Тысячы прыхільнікаў апазіцыі выйшлі на вуліцы албанскай сталіцы Тыраны. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Эдзі Рамы.
У сталіцы Албаніі
Тырана тысячы жыхароў выйшлі на пратэст супраць дзеючага ўрада і патрабаваннем
правесці датэрміновыя выбары. Пра гэта 3 чэрвеня са спасылкай на МУС Албаніі
паведаміла агенцтва AFP.
Падчас супрацьстаяння 10 праваахоўнікаў і трое дэманстрантаў атрымалі раненні.
Дэманстранты скандавалі: "Рама, сыходзь" і кідалі ў паліцыянтаў камяні, петарды і дымавыя шашкі. Арганізатары пратэсту заклікалі пратэстоўцаў устрымацца ад гвалту. У пасольстве ЗША ў Албаніі асудзілі пратэсты ў Тыране і заклікалі апазіцыю пачаць дыялог з уладай.
Падчас здарэння ў Тыране знаходзіўся з візітам генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнберг, ён таксама асудзіў гвалт і назваў яго непрымальным. "Палітычны гвалт супярэчыць нашым дэмакратычных каштоўнасцяў. Гэта абсалютна непрымальна", — сказаў ён.
Пратэсты ў Албаніі пачаліся ў лютым. Апазіцыянеры патрабавалі датэрміновых выбараў і адстаўкі прэм'ер-міністра Эдзі Рамы, які займае гэтую пасаду з 2013 года. Тады пратэстоўцы пачалі штурм парламента, падчас якога пацярпелі больш за 20 чалавек.
Паводле korrespondent.net