Мастак Паўленскі пазбаўлены прэміі Гавэла

Мастаку Пятру Паўленскому анулявалі прэмію Вацлава Гавэла. Арганізацыя Human Rights Foundation злавіла расійскага акцыяніста на падтрымцы "групоўкі, якая выкарыстоўвае гвалт", паведамляе www.dw.com

Мастак Пётр Паўленскі

Мастак Пётр Паўленскі


 
Расійскі мастак Пётр Паўленскі пазбаўлены прэміі імя Вацлава Гавэла за падтрымку групоўкі "прыморскія партызаны". Пра гэта паведаміла ў пятніцу, 8 ліпеня, міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Foundation (HRF).
Раней HRF спрабавала пераканаць жонку Паўленскага Аксану Шалыгіну не перадаваць грашовую прэмію "групоўке, якая выкарыстоўвае гвалт". Аднак мастак публічна прызнаўся ў адкрытай падтрымцы дзейнасці "прыморскіх партызан", асуджаных за забойства супрацоўнікаў праваахоўных органаў Расіі.
Пры гэтым Паўленскі адзначыў, што пералічыў грошы не наўпрост ўдзельнікам групоўкі, а ў фонд, які аплачвае іх адвакатаў.
На думку HRF, падтрымка "прыморскіх партызан" "супярэчыць негвалтоўнай і творчай спадчыне Гавала".
Сябры арганізацыі падкрэслілі, што прэмія не можа быць выкарыстана ў падтрымку людзей, якія вырашылі "звярнуцца да смертаноснага гвалту супраць паліцыі".