Мігрантка, якой стала «вельмі кепска» на мяжы, расказала праўду

У сярэдзіне жніўня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра «бесчалавечнае стаўленне латвійскага боку»: меркавалася, што мігрантцы зрабілася «вельмі кепска», і ў выніку яе ратавалі беларускія медыкі.

uppyuu.webp


Жанчына і яе сям'я ўжо ў Латвіі, дзе яны расказалі праўду пра тое, што насамрэч адбывалася.
Яе муж кажа, што яны прыляцелі ў Беларусь «з турыстычнымі мэтамі», на другі дзень іх і яшчэ 14 чалавек забралі з гатэля некалькі аўтамабіляў і адвезлі на мяжу з Латвіяй. Туды іх не пусцілі латвійскія памежнікі, але і беларускія не дазвалялі вярнуцца.
Жанчыне сапраўды стала нядобра, у выніку яе забрала «хуткая». Аднак ужо на наступны дзень яе выпісалі. Пасля гэтага «чалавек ва ўніформе» забраў у мігрантаў пашпарты, а невядомыя зноў адвезлі іх да мяжы.
«У нас не было выбару», — сказаў мужчына і дадаў, што цяпер сям'я хоча вярнуцца дадому.
Паводле «Еўрарадыё»