Мінабароны РФ: сітуацыя ля заходняй мяжы «напружаная і мае тэндэнцыю да абвастрэння»
Ваенна-палітычнае становішча ля заходняй мяжы Расіі «застаецца напружаным і мае тэндэнцыю да абвастрэння».
Пра гэта заявіў у пятніцу міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, у Прыбалтыцы і Польшчы разгорнутыя чатыры шматнацыянальныя батальённыя тактычныя групы NАТО агульнай колькасцю да 5 тысяч вайскоўцаў.
Акрамя таго, у Польшчы і Германіі дыслакуюцца бранятанкавая брыгада і брыгада армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў ЗША. Таксама ў краінах Усходняй Еўропы вядуцца работы па разгортванні элементаў сістэмы ПРА ЗША, нагадаў Шайгу.
«Растуць інтэнсіўнасць і маштабы мерапрыемстваў аператыўна-баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл краін — чальцоў блока паблізу нашых межаў. Толькі за апошнія тры месяцы на тэрыторыі Усходняй Еўропы і Балтыі прайшло больш за 30 вучэнняў», — дадаў Шайгу.
belsat.eu