Міністэрства аховы здароўя Украіны: Рэгістрацыя «Спутник V» немагчымая
«Спутник V» — вакцына ад каронавіруса, распрацаваная Расіяй.

У Міністэрстве аховы здароўя Украіны звярнулі ўвагу на немагчымасць рэгістрацыі вакцыны «Спутник V»
«Украіна мае выкарыстоўваць адно тыя вакцыны супраць COVID-19, што паспяхова прайшлі трэцюю фазу клінічных доследаў», – заявіў галоўны санітарны лекар Віктар Ляшко.
У Беларусі вакцыну «Спутник V» пачнуць выкарыстоўваць у студзені.