Мядзведзеву паказалі, як выспацца за чатыры гадзіны
Мядзведзеву паказалі прыбор, які дазваляе выспацца за чатыры гадзіны, і прыладу для вызначэння сумяшчальнасці людзей.
Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, вядомы здольнасцю засынаць на публічных мерапрыемствах, ацаніў прыбор, які дазваляе чалавеку высыпацца за чатыры гадзіны. Ён папрасіў распрацоўшчыкаў забяспечыць такімі прыладамі членаў урада.
“Нам усім такі прыбор патрэбны. Нам з Сяргеем Сяргеевічам (Сабяніным) і ўсім членам урада дашліце”, — заўважыў прэм’ер з усмешкай.
Новы гаджэт Мядзведзеву паказалі ў ходзе адкрыцця тэхнапарку на поўначы Масквы. Бранзалет, па сцвярджэнні кампаніі-распрацоўшчыка, чапляецца на далонь, счытвае імпульсы галаўнога мозгу і падаўжае глыбокую стадыю сну, уздзейнічаючы на чалавека слабым электрычным токам.
Распрацоўшчыкі сцвярджалі, што звычайна чалавеку для таго, каб выспацца, трэба правесці дзьве гадзіны ў стане глыбокага сну і дзьве — каб яго дасягнуць. Прыбор дазваляе скараціць “уваходны” час да некалькіх хвілін. Як заявіў Мядзведзеў, прыбор спатрэбіцца членам ўрада, каб “не засыналі на пасяджэннях”.
Мем “зноў заснуў” з’явіўся пасля таго, як на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Сочы камера паказала Дзмітрыя Мядзведзева, які сядзеў на трыбуне з заплюшчанымі вачыма. Карыстальнікі рунэту таксама звярнулі ўвагу, што Мядзведзеў задрамаў падчас абвяшчэння Уладзімірам Пуціным паслання Федэральнаму сходу.
Гэтыя ж распрацоўшчыкі паказалі і апарат, які перашкаджае засынанню машыністаў і вадзіцеляў. Такая прылада ўжо выкарыстоўваецца на Расійскай чыгунцы. Яшчэ адна распрацоўка дазваляе па тэмпа-рытмічных характарыстыках чалавека вызначаць найлепшую сумяшчальнасць людзей. Яе прапануюць ўжываць пры фарміраванні каманд касманаўтаў або ратавальнікаў, а таксама ў шлюбных агенцтвах.
Акрамя таго, Мядзведзеў падтрымаў ідэю ўстаноўкі ў грамадскіх месцах “агульнадаступных дефібрылятараў” для тэрміновай дапамогі людзям з сардэчнымі праблемамі.