Медаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП
Валанцёры міжнароднае супольнасці InformNapalm выявілі чарговага расійскага ўзнагароджанага вайскоўца — прапаршчыка з падмаскоўнага зенітна-ракетнага палку Саенку, які атрымаў медаль «За адвагу» у выніку «растоўска-ўкраінскай камандзіроўкі» ўлетку-ўвосень 2014 года.

Фота з сайта InformNapalm
Падчас планавага маніторынгу сацсетак у раёне Кузьмінскага палігону Растоўскай вобласці быў выяўлены фатаздымак нейкага Мікалая Саенкі, выкладзены 15 студзеня 2016 года. Фатаздымак мае геатэг, у якім пазначаны хутар Чкалава (Мяснікоўскі раён Растоўскае вобласці), дзе, пачынаючы з 2014 году, разгорнуты адзін з палявых лагераў расійскай групоўкі войскаў, скіраванай на Данбас.
Першасныя дадзеныя: Мікалай Саенка 10.10.1989 г.н., родам з г. Фралова Валгаградскай вобласці. З 2011 году служыць паводле кантракту ў вайсковай частцы 61996 (606-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк, г. Электрасталь Маскоўскае вобласці), пасада — камандзір узвода эвакуацыі і захоўвання запасных частак, інструментаў і прыладаў групавых (ЗІП-Г), званне — прапаршчык. У сацсеціве «VK» — профіль, фотаальбом,кантакты. У сацсеціве «ОК» — профіль, фотаальбом, кантакты.
У выніку дэталёвага вывучэння старонак сацсетак фігуранту М. Саенкі былі выяўленыя шэраг цікавых дэталяў, у прыватнасці:
У сацсеціве «VK»:
фатаздымак з узнагародным пасведчаннем і медалём «За адвагу», выкладзены 11 красавіка 2015 году, з віншавальнымі каментарамі і адказам фігуранту М. Саенкі (пакідаем у арыгінале): “да, та самая, долгожданная"

Заўвага: З устава медалю «За адвагу» — дзяржаўная ўзнагарода РФ, якой узнагароджваюць за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баёх і падчас выканання спецыяльных заданняў у забеспячэнні дзяржаўнае бяспекі, падчас абароны канстытуцыйных правоў грамадзянаў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця…
таксама шэраг іншых фатаздымкаў М.Саенкі, якія сведчаць пра ягоную прыналежнасць да 606-га ЗРП, дыслакаванага ў г.Электрасталь Маскоўскай вобласці (1, 2, 3).



У сацсеціве «ОК»:
Найбольш цікавая фотападборка М.Саенкі з прыблізнай храналогіяй падзеяў была выяўленая на ягонай старонцы ў «аднакласніках». У прыватнасці, гэта серыя здымкаў, выкладзеных 18 верасня 2014 году (у прамежку з 31 ліпеня па 28 верасня), у якіх, паводле ўсіх азнакаў, зафіксаваныя асаблівасці «растоўска-ўкраінскай камандзіроўкі» улетку-ўвосень 2014 году.
групавое фота на тле зэнітнага ракетна-гарматнага комплексу малога радыюсу дзеяння96К6 Панцыр-С1, у якім зафіксаваныя расійскія вайскоўцы, апранутыя не паводле статуту — хто ў чым і з стралковаю зброяй.

Заўвага: расійскі самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) наземнага базавання. Прызначаны для блізкага прыкрыцця грамадзянскіх і вайсковых аб’ектаў (у тым ліку комплексаў СПА вялікае далёкасці тыпу «С-300») ад усіх сучасных сродкаў паветранага нападу. Узбраенне — Зенітная кіраваная ракета 57Э6-Е: Далёкасць паражэння: 1200-20000 м., Вышыня паражэння: 10-15000 м .; Гармата 2 х 2А38М: Далёкасць паражэння: 200-4000 м., Вышыня паражэння: 0-3000 м.
фота пададзенага вышэй медалю і ўзнагароднага пасведчання, выкладзенае 12 красавіка 2015 году, з шэрагам каментароў, у тым ліку ад фігуранту М.Саенкі (пакідаем у арыгінале): “За хорошее поведение…))) мы же вежливые люди)))”.

- шэраг іншых фатаздымкаў М.Саенкі, у якіх зафіксаваная ягоная «растоўска-ўкраінская камандзіроўка» (1, 2, 3, 4).



- фатаздымак на тле транспартна-баявога гелікоптэру Мі-8АМТШ з бартавым нумарам «18 сіні», які паводле дадзеных рэестру з'яўляецца машынай гелікоптэрнага палку з месцам базавання ў Растове-на-Доне на аэрадроме “Цэнтральны”

InformNapalm зазначаў і раней, што шматлікія акупанты ўсё ж не могуць вытрываць і выхваляюцца баявымі ўзнагародамі, якія яны атрыманымі “ў мірны час”, ну а мы абавязаны фіксаваць кожны падобны факт і выказваем свае здагадкі.
Цяжка сказаць, за што атрымаў прапаршчык М.Саенка баявую ўзнагароду ў мірны час, але мяркуючы з храналогіі фатаздымкаў (жнівень-верасень 2014 году) і з тыпу ўзбраення («Панцыр-С1»), гэтыя расійскія комплексы СПА цалкам маглі быць тымі сродкамі, з дапамогаю якіх у летне-восеньскі перыяд абвастрэння канфлікту на Данбасе ў 2014 годзе былі збітыя ўкраінскія вайсковыя гелікоптэры і лятакі. Магчыма, не толькі ўкраінскія і не толькі вайсковыя…
Нагадваем, што гэта не першая фіксацыя расійскіх ЗРГК «Панцыр С1» у кантэксце вайны на Данбасе, глядзіце тэматычныя спасылкі:
«Нічыйныя» «Панцыры-С1» у расійскім Данецку, 2014-12-12
Вайна ва Украіне. Цікавы лягер практычна на тэрыторыі Украіны, (“Панцыры”) 2015-01-25
Каменск-Шахцінскі. Зафіксаваныя некалькі ЗРГК «Панцыр-С1», 2015-04-17
«Панцыр С-1» і «Урал-43206» ва Украіне, 2015-09-14
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расследавання міжнароднай валанцёрскай групай InformNapalm. Аўтар расследавання — Іраклі Камахідзэ.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org