Украіна абвясціла ў вышук восем тысяч крымчан
Восем тысяч крымчан абвясцілі здраднікамі, паведамляе korrespondent.net.
Украінская ваенная пракуратура налічыла ў Крыме восем тысячаў вайскоўцаў, якія здрадзілі Украіне і перайшлі на бок Расіі. Пра гэта ў аўторак у эфіры 5 канала заявіў галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціас.
"Колькасць ўкраінскіх вайскоўцаў, якія не пакінулі тэрыторыю Крыму і фактычна здрадзілі ўкраінскай прысязе, складае больш за восем тысяч чалавек. Усе яны абвешчаныя ў вышук, ім абвешчаныя падазрэнні, здзейсненыя ўсе меры засцярогі, якія дадуць магчымасць у выпадку іх перасячэння мяжы з Украінай затрымаць і перадаць украінскаму суду", — паведаміў Маціас.
На пытанне, чаму да гэтага часу не чуваць, каб завочна былі асуджаныя кіраўнікі ЛДНР Платніцкі або Захарчанка, Маціас адзначыў, што ёсць такія юрыдычныя калізіі і прабелы, якія не дазваляюць гэтага зрабіць.