Генштаб Украіны крэатыўна заклікае захоўваць цвярозасць розуму ў Інтэрнэце

Ваеннае камандаванне Узброеных Сіл Украіны заклікае карыстальнікаў Сеткі захоўваць цвярозасць розуму пры выглядзе сумніўных паведамленняў пра нешта дрэннае і паказалі, як рэагаваць на пасты са «здрадай»



liga_s.jpg

Арыгінальным чынам у Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны вырашылі растлумачыць актыўным карыстальнікам сацыяльных сетак, як рэагаваць на неправераныя паведамленні аб меркавана негатыўных інцыдэнтах або з’явах у грамадстве ў цэлым, на фронце ці ў арміі.

Улічваючы, што паралельна з узброенай агрэсіяй Расіі супраць Украіны працягваецца вайна і ў інфармацыйным полі, пры выяўленні «здрады» прэс-служба ведамства прапануе карыстальнікам сацсетак рэагаваць на сумнеўную інфармацыю, як персанаж комікса, апублікаванага на старонцы ведамства ў Facebook.

4a5a93e592273a4363d6bb7416f9f67e.jpg

«Мікалай прачытаў у інтэрнэце пра чарговую «здраду». Мікалай не рэпосціць. Ён бачыць, што крыніца сумніўная, праверыць яе немагчыма, а сайт — малавядомы. Мікалай ведае, што ідзе інфармацыйная вайна. Мікалай разумны. Будзь, як Мікалай», — заклікаюць у Генштабе.

«Зрада» і «Перемога» — мемы Укрнэта, уведзеныя для вызначэння негатыўных або пазітыўных дзеянняў ці з'яў. «Зрада» часцяком выклікае ўсеагульнае асуджэнне, прычым паведамленні аб ёй распаўсюджваюцца ў сацсетках значна хутчэй, чым інфармацыя пра «Перемогі».

news.liga.net