МЗС Аўстрыі заклікаў да расследавання інцыдэнту з пасадкай Ryanair ў Мінску
Таксама стала вядома, што МЗС ФРГ запатрабаваў ад Мінска неадкладнага тлумачэння сітуацыі вакол рэйса і затрымання журналіста.

МЗС Аўстрыі заклікаў правесці незалежнае міжнароднае расследаванне інцыдэнту з пасадкай самалёта кампаніі Ryanair ў Мінску. Як заявілі ў нядзелю ў аўстрыйскім замежнапалітычным ведамстве, актывіст Раман Пратасевіч, які знаходзіўся на борце лайнера і затрыманы беларускімі сілавікамі, павінен быць вызвалены.
«Трывожныя паведамленні аб тым, што самалёт Ryanair быў накіраваны ў Мінск. Усім пасажырам павінна быць дазволена працягнуць падарожжа, і нам трэба незалежнае міжнароднае расследаванне гэтага інцыдэнту. Тэрмінова патрабуем вызвалення актывіста Рамана Пратасевіча», — гаворыцца ў заяве аўстрыйскага МЗС у Twitter.
Таксама стала вядома, што МЗС ФРГ запатрабаваў ад Мінска неадкладнага тлумачэння сітуацыі вакол рэйса і затрымання журналіста.