На Японію насоўваецца моцны тайфун

Японскія авіякампаніі адмянілі 412 рэйсаў з-за тайфуну «Тапа», які набліжаецца да паўднёва-заходняй выспы Кюсю, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на мясцовы тэлеканал NHK.

regnum.ru

regnum.ru

Таксама парушаны рух чыгуначнага транспарту. Больш за 5 тысяч дамоў у прэфэктуры Міядзакі засталіся без святла з-за абрываў ліній электраперадачы. На працягу дня на паўднёвым захадзе Японіі можа выпасці ад 300 да 350 мм ападкаў, мясцовыя ўлады папярэджваюць аб небяспецы сходу апоўзняў у горных раёнах Кюсю.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, трапічны шторм дасягне Кюсю сёння ўвечары.
«Тапа» стаў 17-м тайфунам, якія сфармаваліся ў гэтым годзе ў Ціхім акіяне. Цяпер хуткасць ветру ў яго цэнтральнай частцы дасягае 35 мэтраў у секунду, а парываў — да 50. У выніку тайфуна «Факсай» у пачатку верасня ў Японіі загінулі тры чалавекі, больш за 60 пацярпелі.