Настрадамус: У 2021-м усе стануць зомбі?

У час навагодніх святаў стала папулярна глядзець, што прагназуюць на будучы год рознага кшталту прадказальнікі і варажбіты. Натуральна, пры гэтым цяжка прайсці міма Мішэля Настрадамуса, які ў XVI стагоддзі прадказаў будучыя падзеі аж на пяць тысяч гадоў наперад.

zombie_945622_1280.jpg


Пісаў ён, як вядома, вельмі цьмяна, што дазваляе рабіць самыя смелыя інтэрпрэтацыі напісанага. Сваю версію прагнозаў Настрадамуса на гэты год выдаў брытанскі таблоід Daily Mirror. Версія, шчыра кажучы, невясёлая.
Пачнём з таго, што нейкі навуковец з Расіі ў 2021-м створыць біялагічную зброю — вірус, які ператворыць людзей у зомбі. Таксама Настрадамус быццам прагназуе, што ў гэтым годзе на зямлю прыйдзе голад біблейных маштабаў. Але і гэта яшчэ не фінал. Аграмадную шкоду нашай планеце ў 2021 годзе, сцвярджае выданне, зробяць велізарныя сонечныя буры. У набор таго, што нам нясе новы год, прапануецца дадаць маштабны землятрус і нават сутыкненне планеты з астэроідам.
Тым больш цікава, як чытачы Daily Mirror каментуюць такі прагноз. На іх думку, ад жоўтага выдання наўрад ці можна было чакаць нечага іншага. А некаторыя нават высмеялі логіку трактовак запісаў Настрадамуса журналістамі. «“Схіл парку, вялікае бедства. Праз землі Захаду і Ламбардыю. Агонь на караблі, чума і палон; Меркурый у Стральцы, згасанне Сатурна”, — аказваецца для Daily Mirror гэты запіс Настрадамуса трэба перакладаць як “разбуральны землятрус”», — іранізуе ў каментарах адзін з чытачоў.
Паводле брытанскай прэсы