Навукоўцы прагназуюць у гэтым годзе рэкордныя лясныя пажары
Сіноптыкі папярэджваюць, што высокія тэмпературы акіянаў прадказваюць інтэнсіўныя пажары ў трапічных лясах па ўсім свеце. Аўтарамі прагнозу выступілі эксперт дыстанцыйнага зандавання ў Цэнтры касмічных палётаў НАСА імя Годдарда Дугласа Мортана і біёлаг іх Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвайне Джэйм Рандэрсан. Іх прагноз звязаны з назіраннямі за Эль-Ніньё — перыядычным павышэннем тэмпературы павярхоўнай вады ў Ціхім акіяне, якое ў 2015 годзе стала адным з наймацнейшых у гісторыі, а таксама за аналагічнымі з'явамі ў Атлантычным і Індыйскім акіянах.
Эль-Ніньё, грэючы воды Ціхага акіяна, прывёў да памяншэння колькасці ападкаў у сезон дажджоў, а больш высокая тэмпература ў Атлантычным акіяне можа падавіць дажджы і ў сухі сезон. У выніку рызыка лясных пажараў узрасце ў Амазоніі, Інданэзіі, Афрыцы, а таксама ў некаторых лясах умеранага пояса паўночнага паўшар'я. Мортан і Рандэрсан сцвярджаюць, што маніторынг стану акіяна можа даць прагноз сітуацыі ў асноўных лясных раёнах на некалькі месяцаў наперад. Даследчыкі выкарыстоўвалі дадзеныя спадарожнікаў для ацэнкі колькасці ападкаў і ўзроўню запасаў вады ў глебе і вадаёмаў. Яны прыйшлі да высновы, што сітуацыя ў басейне Амазонкі горш, чым падчас буйных засух 2005 і 2010 гадоў і на адным узроўні з 1998 годам, калі здарыўся апошні магутны Эль-Ніньё.
Над праблемай прогназавання лясных пажараў цяпер у свеце працуе некалькі даследчых калектываў. Еўрапейскі цэнтр сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я ў Рэдынгу (Вялікабрытанія) плануе ў бліжэйшы час апублікаваць свой прататып сістэмы для прагназавання рызыкі ўзнікнення пажараў на перыяд каля шасці тыдняў.
Паводле Pro Science