Засуха ў Польшчы: фермэры лічаць страты

Уся Еўропа больш за тры месяцы змагаецца з недахопам ападкаў. У паўночнай частцы Польшчы пачынае праяўляцца сельскагаспадарчая засуха.

Фота pixabay.com

Фота pixabay.com


Самыя сур’ёзныя недахопы вады выступаюць на мяжы ваяводстваў: Мазавецкага, Лодзькага, Вялікапольскага і Куяўска-Паморскага. Ганна Нерубца з Інстытуту глебазнаўства і раслінаводства адзначае, што ў першую чаргу пад пагрозай апынулася збожжа.
А. Нерубца распавяла:
— Усё сведчыць аб тым, што яравое збожжа пад найбольшай пагрозай. Засуха выступае ажно ў васьмі ваяводствах. Азімыя збожжа пад меншай пагрозай. Падобная сітуацыя з бабовымі культурамі і садовымі дрэвамі. У гэтым выпадку можна казаць пра засуху ў трох ваяводствах.
Паводле дадзеных інстытута, засуха ў бліжэйшыя тыдні не павінна пашырыцца. Пасевам аднак могуць пагражаць буры і ліўні, кажа Анна Нерубца: "Цяпер мы маем дачыненне з бурамі. Гэта вельмі нераўнамерныя ападкі. У выніку ў адной мясцовасці можа выпасці 40–50 мм вады, а дзесяць кіламетраў далей можа ўвогуле не быць дажджу".
У гэтым сезоне сельскагаспадарчая засуха пануе ў кожнай дзясятай гміне ў Польшчы. Найчасцей выступае на друзлых і пясчаных глебах.
Ваяводствы паклікалі першыя камісіі, якія лічаць страты засухі. У трох з іх распачалася праца на палях. Рафал Раманоўскі з Міністэрства сельскай гаспадаркі кажа, што страты вынікаюць ня толькі з засухі, але і з іншых прыродных з’яваў. “Гэтыя камісіі працавалі ўжо падчас ацэнкі страт у выніку замаразкаў. Астатнія ваяводы склікаюць камісіі, якія пачынаюць такую працу. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі падрыхтаваныя адпаведныя дакументы”, — адзначыў ён.
Рафал Раманоўскі дадае, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, недахопы вады на палях меншыя: “У дадзены момант мы не можам казаць пра агульна краёвую засуху. Праўда, у васьмі ваяводствах пачынае паяўляцца дэфіцыт вады. Мы будзем рэгулярна адсочваць сітуацыю, згодна з загадам міністра. Кожныя два тыдні будзе падрыхтаваны рапарт аб размеркаванні вады на тэрыторыі краіны”.
Кіраўнік Федэрацыі саюзаў сельскагаспадарчых вытворцаў Мар’ян Сікора кажа, што засуха з’яўляецца пагрозай таксама для жывёлагадоўцаў. Засуха азначае зьмяншэньне кармоў і сіласу, патрэбнага для гадоўлі малочнага быдла.
М. Сікора распавёў: "Сёлета няма ў каго купляць корм. Кукуруза расце слаба, таму можа быць мала зялёнай масы, якая патрэбная фермерам. Патрэбныя спакойныя дажджы, каб зямля магла прапітацца вадой і ўтрымліваць яе. Фермеры, якія займаюцца малаком, бачаць вялікую пагрозу. Акрамя гэтага малако прадаецца па вельмі нізкай цане, што не дазваляе ім закупіць кармы з высокім утрыманнем бялка".
Засуха пануе не толькі ў Польшчы. Еўропа больш за тры месяцы змагаецца з недахопам ападкаў. Узровень вады ў рэках падае, гараць лясы, а цэны прадуктаў харчавання ідуць уверх.
www.radyjo.net