Расія. Штраф за рэпост матэрыялу аб удзеле СССР у акупацыі Польшчы

Следства і суд палічылі, што матэрыял утрымлівае "загадзя лжывыя звесткі аб дзейнасці Савецкага Саюза».

Сустрэча нямецкіх і савецкіх саюзнікаў.

Сустрэча нямецкіх і савецкіх саюзнікаў.


У Пермі ў Расіі вынесены першы ў рэгіянальнай практыцы прысуд па крымінальнай справе аб рэабілітацыі нацызму.
Мясцовы жыхар Уладзімір Лузгін прысуджаны да штрафу ў 200 тыс. руб. за рэпост на старонцы «Вконтакте» артыкула «15 фактаў пра бандэраўцаў, або Пра што маўчыць Крэмль".
Артыкул на старонцы Лузгіна паспелі праглядзець 20 чалавек. Як палічылі следства і суд, матэрыял утрымлівае «загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці Савецкага Саюза», у прыватнасці фразу пра тое, што «камуністы і Нямеччына разам напалі на Польшчу, развязаўшы Другую сусветную вайну, то бок камунізм і нацызм сумленна супрацоўнічалі».
Гэтыя сцвярджэнні, як гаворыцца ў прысудзе, супярэчаць фактам, усталяваным Нюрнбергскім трыбуналам.
Падсуднаму на допытах задавалі пытанні па гісторыі Другой сусветнай вайны, у прыватнасці пра абставіны яе пачатку. Адказваючы, ён растлумачыў, што ў школе вывучаў гісторыю і на ўроках даведаўся, што 1 верасня 1939 года фашысцкая Нямеччына напала на Польшчу, а ва ўсходнюю частку Польшчы ўвайшлі савецкія войскі.
www.radyjo.net