Назва Галандыя афіцыйна перастала існаваць
З пачатку студзеня бягучага года Нідэрланды афіцыйна спынілі выкарыстанне назвы «Галандыя» для абазначэння дзяржавы.
![holland.jpg holland.jpg](/img/v1/images/holland.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З 1 студзеня кампаніі, улады, ВНУ і друкаваныя выданні пачнуць выкарыстоўваць толькі назву «Нідэрланды». Гэта зрабілі для фармавання ўніфікаванага нацыянальнага брэнда, адзначалі ў Міністэрстве замежных спраў Нідэрландаў.
Пра рашэнне аб афіцыйнай адмове ад назвы Галандыя ў кастрычніку паведамілі ў МЗС Нідэрландаў. «Мы хочам прадставіць Нідэрланды як адкрытую, вынаходлівую і інклюзіўную краіну», — адзначалі там. Прынятая мера накіравана на стымуляванне экспарту, турызму і спорту. Так, назву Нідэрланды плануюць выкарыстоўваць у Алімпійскіх гульнях у Японіі і конкурсе «Еўрабачанне-2020», які пройдзе ў Ратэрдаме.
Паўночная і Паўднёвая Галандыі — дзве з дванаццаці правінцый сучасных Нідэрландаў. З X па XVI стагоддзе Галандыя была адзіным палітычным утварэннем і кіравалася графамі Галандыі. Каралеўства Нідэрландаў ўтварылася пасля паразы Напалеона ў бітве пры Ватэрлоо ў 1815 годзе.
Паводле РБК