«Не — экстрадыцыі ў Кітай!» На вуліцах Ганконга пратэстуюць сотні тысяч жыхароў

Сотні тысяч жыхароў Ганконга выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць планаў урада выдаваць меркаваных правапарушальнікаў па запыце уладаў Кітая. Гэта найбуйнейшыя пратэсты за апошнія гады.

Пратэст у Ганконгу

Пратэст у Ганконгу

У Ганконгу прайшла найбуйнейшая пратэстная акцыя за апошнія гады. Некалькі сотняў тысяч чалавек выйшлі на вуліцы ў нядзелю, 9 чэрвеня, каб выказаць нязгоду з планамі ўрада дазволіць выдачу меркаваных правапарушальнікаў уладам Кітая. Па ацэнках саміх арганізатараў акцыі, лік яе удзельнікаў склаў каля аднаго мільёна чалавек, паведамляе агенцтва dpa.
Дэманстранты трымалі ў руках плакаты «Не — экстрадыцыі ў Кітай» і «Выдадзены ў Кітай — знік назаўсёды». Многія з удзельнікаў ўзялі з сабой парасоны як сімвал супраціву, які выкарыстоўваўся падчас пратэстаў 2014 года. Цяперашняя акцыя — найбуйнейшая як раз пасля так званай «рэвалюцыі парасонаў» пяццю гадамі раней, калі сотні тысяч жыхароў Ганконга на працягу некалькіх тыдняў патрабавалі адстаўкі ўрада і права самастойна абіраць мясцовыя ўлады.
Да нядаўняга часу ўлады Ганконга адмаўляліся ад выдачы сваіх грамадзян матэрыковаму Кітаю з-за непразрыстасці юрыдычнай сістэмы і шырокага прымянення смяротнага пакарання. Аднак у пачатку года ўрад горада аб'явіў, што дазволіць экстрадыцыю ў КНР, Макао і на Тайвань. Прадстаўнікі бізнесу і юрысты ў Ганконгу асцерагаюцца, што ў выніку такога кроку горад можа страціць пазіцыі міжнароднага фінансавага цэнтра.
dw.com