У Тайландзе нельга крычаць і рабіць сэлфі

Праз год пасля смерці караля Тайланда Пхуміпона Адульядэта ў краіне пачалося пяцідзённае пахаванне кіраўніка. У першы дзень цырымоніі развітацца з каралём прыйшлі тысячы людзей.

Пхуміпон Адульядэт. Фото: Reuters

Пхуміпон Адульядэт. Фото: Reuters

У першы дзень у троннай залі каралеўскага палаца будыйскія манахі правялі спецыяльную цырымонію, на якой прысутнічалі ўсе сваякі кіраўніка, у тым ліку і новы кароль — сын Пхуміпона Адульядэта Маха Ваджыралонгкорн.
СМІ паведамляюць, што сярод жадаючых развітацца дзяжурыць паліцыя, якая сочыць, каб ніхто не парушаў правілы. Так, нельга выкрыкваць «Няхай жыве кароль» і фатаграфаваць цырымонію развітання, а таксама рабіць сэлфі.


Людзі прыйшлі развітацца з каралём. Фото: Reuters

Людзі прыйшлі развітацца з каралём. Фото: Reuters

Заўтра, 26 кастрычніка, цела караля на шматтоннай пазалочанай калясьніцы, якую пацягнуць больш за 200 мужчын, даставяць на плошчу Санам Луанг. Там ўстаноўлена шмат'ярусная пазалочаная канструкцыя вышынёй 50 метраў для крэмацыі.
Улады краіны чакаюць, што назіраць за жалобным картэжам на вуліцах збяруцца каля 250 тысяч чалавек. Тое, што адбываецца ў прамым эфіры будуць трансляваць тэлеканалы краіны. На пахаванні чакаецца каля 40 замежных дэлегацый, у тым ліку з Расіі, ЗША і Кітая.

Памост, дзе будуць крэміраваць памерлага караля. Фото: Reuters

Памост, дзе будуць крэміраваць памерлага караля. Фото: Reuters

Прах манарха даставяць у каралеўскі палац 27 кастрычніка, а на наступны дзень правядуць яшчэ адну рэлігійную цырымонію. 29 кастрычніка прах Пхуміпона падзеляць на дзве часткі і адправяць у два будыйскіх храма, паведамляе Associated Press.

Новы кароль сын Пхуміпона. Фото: Reuters

Новы кароль сын Пхуміпона. Фото: Reuters

Кароль Тайланда Пхуміпон Адульядэт, які кіраваў даўжэй за ўсіх цяперашніх манархаў, а таксама ўсіх сваіх папярэднікаў, памёр 13 кастрычніка 2016 года ў ўзросце 88 гадоў. Ён узышоў на пасаду у 1946 годзе і быў каралём 70 гадоў. Да пахавання цела кіраўніка знаходзіўся ў закрытай магільніцы у троннай залі Вялікага каралеўскага палаца.

Паводле tut.by