Новага прэзідэнта Бразіліі абвінавацілі ў датычнасці да карупцыі
Прэзідэнта Бразіліі Мішэля Тэмера абвінавацілі ў здзяйсненні ціску на кабінет міністраў і датычнасці да карупцыі.

Калер і Тэмер. Калера (злева) сышоў з пасады, перш чым вылучыць абвінавачванні супраць калегаў. Фота EPA
Былы міністр культуры Марсела Калера сцвярджае, што Тэмер прасіў яго дапамагчы іншаму міністру ў бізнес-пагадненні.
Па словах Калера, ад яго патрабавалася даць дазвол на будаўніцтва элітнага жылля на ўчастку ў гістарычным раёне Сальвадора, які належыць сакратару па справах ўрада канцылярыі прэзідэнта Жэдэлю Віейра Ліме.
Былы міністр, які пайшоў у адстаўку на мінулым тыдні, раней заблакаваў праект забудовы. Калера распавёў паліцыі, што і прэзідэнт, і міністр ціснулі на яго, патрабуючы змяніць рашэнне.
Прэзідэнт Тэмер адмаўляе ўсе абвінавачванні, хоць прызнае, што размаўляў з Калера пра забудову.
Раней на гэтым тыдні панэль па этыцы вырашыла пачаць расследаванне ў дачыненні да Лімы ў сувязі з гэтымі абвінавачваннямі. Тады пра магчымае дачыненне да скандалу прэзідэнта яшчэ не было вядома.
Нагадаем, Тэмер прыйшоў да ўлады ў гэтым годзе, пасля таго як прэзідэнту Дзілме Русэф быў абвешчаны імпічмент на фоне палітычнага крызісу, які зацягнуўся. Ён абяцаў скончыць з карупцыяй у краіне.
Паводле ВВС