Новую ўспышку Эболы пацвердзіла Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Пацверджана, што смерць аднаго чалавека ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга наступіла ў выніку вірусу Эбола. Мяркуецца, што вірус таксама стаў прычынай смерці яшчэ двух чалавек — перадае Al Jazeera.

Здымак EPA

Здымак EPA


Міністэрства аховы здароўя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга распаўсюдзіла заяву, паводле якой на захворванне Эболай правяраюцца як мінімум 9 чалавек з правінцыі Бас-Уеле, на поўначы краіны. Усе выпадкі прыпалі на канец красавіка. Цяпер усталёўваюцца ўсе кантакты гэтых людзей і магчымыя спосабы перадачы смяротнага вірусу.
Апошняя ўспышка Эболы ў Конга адбылася ў 2014 годзе і забіла 42 чалавекі. Краіна перажыла 9 такіх успышак.
З 2013 году Эбола забіла больш чым 11 300 чалавек. 28 600 былі інфікаваныя вірусам. Большасць выпадкаў прыходзяцца на Гвінею, Сьера Леоне і Ліберыю. Хуткае распаўсюджванне і смяротныя вынікі Эболы сталі прычынай занепакоенасці ва ўсім сьвеце.
Працы над вакцынай супраць Эболы працягваюцца. Летась выпрабаванні прататыпу вакцыны супраць Эболы былі названыя «вельмі паспяховымі».
Паводле «Радыё Свабода»