Новы год у «зоне» не атрымаўся
У зоне Чарнобыльскай АЭС украінская паліцыя затрымала чатырох «сталкераў», якія збіраліся там сустрэць Новы год. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.

Затрыманыя жыхары Кіеўскай вобласці 28 і 30 гадоў, 23-гадовы жыхар Харкаўскай вобласці і 25-гадовая жыхарка Луцка. Іх выявілі ў вёсцы Ілаўніца Іванкаўскага раёна.
Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па ст.46-1 (парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях, якія трапілі пад радыеактыўнае забруджванне).
«Сталкерам» пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 20 да 30 неабкладаемых падаткам мінімальных даходаў.