Як сустрэць Новы год 16 разоў?

Для гэтага трэба быць касманаўтам. 16 разоў сустрэне Новы год экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі.

mks.jpg

У першы раз сустрэча Новага года адбудзецца недалёка ад Новай Зеландыі, у апошні — над Ціхім акіянам, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Цэнтра кіравання палётамі (ЦКП).
На дадзены момант на станцыі знаходзяцца амерыканскія астранаўты Роберт Кимброў і Пэгі Уітсан, французскі астранаўт Тома Песке і расійскія касманаўты Алег Навіцкі, Андрэй Барысенка і Сяргей Рыжыкаў.
У ЦКП адзначылі, што ўсяго станцыя 16 разоў перасячэ гадзінныя паясы, дзе ўжо наступіў 2017 год.
У першы раз экіпаж адзначыў Новы год, калі траса касмічнай станцыі прайшла недалёка ад Новай Зеландыі 31 снежня ў 15 гадзін 24 хвіліны 8 секунд па мінскім часе, а ў апошні — у 14 гадзін 34 хвіліны 59 секунд 1 студзеня 2017 году над Ціхім акіянам.