Новыя шакавальныя падрабязнасці катастрофы пад Смаленскам раскрывае «Gazeta Polska»

"Смаленск: хто прыхоўваў падмену целаў?". У артыкуле пад гэтай назвай "Gazeta Polska" зноў уздымае таямніцы катастрофы пад Смаленскам і раскрывае новыя шакавальныя падрабязнасці.

 "Gazeta Polska"

 "Gazeta Polska"

 

 "Gazeta Polska"  сцвярджае, што ўжо праз пяць месяцаў пасля смаленскай катастрофы Дональд Туск быў праінфармаваны аб тым, што ў труне апошняга польскага прэзідэнта ў эміграцыі Рышарда Кашароўскага былі парэшткі іншага  чалавека.

 

Нагадаем 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам разбіўся самалёт Ту-154 прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. На борце знаходзіліся кіраўнік дзяржавы з жонкай і 86 чальцамі ўрадавай дэлегацыі. Усе яны загінулі.


— Калі галоўны ваенны пракурор ведаў аб няправільнай ідэнтыфікацыі ў верасні 2010 года і ў бліжэйшыя два гады не зрабіў ніякіх дзеянняў, каб высветліць праўду, — безумоўна, можна казаць, што службоўцы не выконваюць свае абавязкі. Тое ж самае датычыцца і прадстаўнікоў урада. Я не бачу ніякіх падстаў, каб не інфармаваць сям'ю прэзідэнта Рышарда Кашароўскага  аб магчымай падмене цела, — кажа выданню прафесар Пэтр Крышынскі з Варшаўскага ўніверсітэта.


Выданне сцвярджае, што ўжо 24 верасня 2010 года самыя важныя людзі ў польскім урадзе атрымалі інфармацыю, якая павінна была стаць паваротным момантам у вывучэнні смаленскай катастрофы. Ежы Бахр, амбасадар Польшчы ў Маскве, паведаміў польскім ўладам афіцыйным лістом, што цела, знойдзенае ў труне польскага прэзідэнта ў выгнанні Рышарда Кашароўскага належыць камусьці іншаму. Гэта ж адносілася да некалькіх іншых целаў.


"Gazeta Polska" перакананая, што пра падмену целаў ведалі і іншыя чальцы польскага ўрада, а таксама Галоўная ваенная пракуратура Польшчы, але інфармацыя не была апублікаваная, а эксгумацыю целаў ахвяраў катастрофы "свядома заблакавалі".