Новым «Доктарам Хто» ўпершыню стане жанчына

Галоўную ролю ў культавым серыяле "Доктар Хто" ўпершыню сыграе жанчына — брытанская актрыса Джодзі Уітакер.

_96966450_040635018.jpg


Пітэр Капальдзі, які выконваў ролю Доктара з 2013 года, у апошні раз здымецца ў спецыяльнай каляднай серыі, дзе і адбудзецца яго рэгенерацыя ў жанчыну.
Зорка серыяла "Забойства на пляжы" на здымках "Доктара Хто" сустрэнецца са старым знаёмым, стваральнікам "Забойства на пляж" Крысам Чынболлам, а таксама Дэвідам Тэннетам, які граў дзясятага па ліку Доктара.
"Я па-за сябе ад захаплення і гатовая адправіцца ў гэтае эпахальнае падарожжа з Крысам і ўсімі фанатамі Доктара Хто, — заявіла 35-гадовая Уітакер. — Я зусім агаломшана, як феміністка, як жанчына, як акторка, нарэшце, проста як чалавек, які ўвесь час хоча чагосьці дасягнуць, прымае выклік, не жадае заставацца ў рамках, якія яму вызначаюць".
"Я заўсёды ведаў, што 13-м Доктарам стане жанчына, і я ў захапленні, што нам удалося займець галоўнага кандыдата на гэтую ролю, — заявіў Крыс Чыбнолл, які будзе прадзюсіраваць "Доктара" замест Стывена Моффата, які пакідае серыял разам з Капальдзі. — Яе кінапробы на Доктара Хто проста ўразілі нас. Джодзі так запатрабавана, яна такая смешная, знаходлівая, яна ўдыхне ў гэтую ролю цяпло і сілу".

У апошні раз Пітэр Капальди з'явіцца ў калядным выпуску "Доктара Хто" разам з першым Доктарам, Дэвідам Брэдлі

У апошні раз Пітэр Капальди з'явіцца ў калядным выпуску "Доктара Хто" разам з першым Доктарам, Дэвідам Брэдлі

Капальдзі таксама казаў, што хацеў бы ўбачыць у ролі наступнага Доктара жанчыну. "Усе, хто знаёмы з працай Джодзі Уітакер, пацвердзяць, што яна — выдатная акторка, поўная зачаравання і глыбока індывідуальная, — адзначыў ён. — І галоўнае: яна так падыходзіць для гэтай асаблівай ролі. Яна будзе выдатным Доктарам".
Адданыя прыхільнікі Доктара Хто неадкладна адрэагавалі на навіну пра Джодзі Уітакер ў сацсетках. Адны заявілі, што зараз з падвоенай цікавасцю будуць глядзець серыял, іншыя выказалі незадаволенасць новым складам, адзначыўшы, што Доктара павінен абавязкова граць мужчына, і цяпер ня варта ўключаць тэлевізар.
"Зразумела, я вельмі задаволеная тым, што новага Доктара будзе граць жанчына, — сказала пісьменніца Джэні Колган, якая працавала ў апошні час над кнігамі і радыёпастаноўкай "Доктара Хто". — Стывен Моффат даўно да гэтага вёў справу, так што цяпер самы час".
Па традыцыі, кожны Доктар Хто апрануты ў уласцівы толькі яму строй. У рэкламным роліку Джодзі ўбрана ў плашч, аднак, па яе словах, гэта не канчатковы нарад, і яна сама яшчэ не ведае, ва што будзе апранута.
Паводле bbc.com