Пад Данецкам гарыць газаправод (відэа)
У раёне Краснагораўкі і Новакалінава Данецкай вобласці ў выніку мінамётнага абстрэлу перабіты газаправод, паведамляе РІА "Навіны–Украіна".
Начальнік упраўлення МУС у Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін паведаміў, што ў раёне Аўдзееўкі гарыць газ.
Канал max TV у youtube паведамляе: "Пашкоджаны газаправод на тэрыторыі Ясінавацкага раёна, паміж Краснагораўкай і Новакалінава. У непасрэднай блізкасці да Аўдзееўкі гарыць газ", — напісаў Аброськін ў сваім Facebook.
Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца. Абстрэл працягваецца. З-за абстрэлаў у Горлаўцы маштабныя разбурэнні.
Разам з тым, на канале max TV у youtube апублікаваныя кадры пажару на газаправодзе. У подпісы да відэа адзначаецца, што відэа знятае раніцай 12 чэрвеня з Горлаўкі.