Палата лордаў Брытаніі ўхваліла забарону «жорсткага» Brexit
Законапраект быў прыняты ў заключным трэцім чытанні без галасавання. Чальцы палаты лордаў не ўнеслі ў яго ніводнай папраўкі.
Палата лордаў брытанскага парламента ўхваліла ў пятніцу законапраект, які
абавязвае ўрад краіны запытаць Брусэль пра адтэрміноўку выхаду з ЕС, што не дапускае
Brexit без здзелкі.
Законапраект быў прыняты ў заключным трэцім чытанні без галасавання, пры гэтым чальцы Палаты лордаў не ўнеслі ў яго ніводнай папраўкі. Такім чынам законапраект, што прайшоў усе стадыі парламенцкага разгляду, не павінен вяртацца ў Палату абшчын, дзе ён быў распрацаваны і ўхвалены апазіцыйнымі партыямі.
Зараз дакумент павінен атрымаць ухваленне каралевы Лізаветы II, што можа адбыцца ўжо ў панядзелак.
Вядома, што прэм'ер-міністр Борыс Джонсан выступае рэзка супраць гэтага законапраекта, таму што паставіў сабе мэтай пакінуць ЕС да 31 кастрычнiка са здзелкай або без яе. Тым не менш урад, што сутыкнуўся з супрацівам парламента, паабяцаў, што не будзе перашкаджаць прыняццю закона.
Паводле korrespondent.net