Папа Францішак можа адрачыся ад Апостальскага прастола
Папа Францішак можа адмовіцца ад Апостальскага прастола, пішуць Naviny.by са спасылкай на італьянскую газету «Libero».

Aleteia Image Partners
Прычына сыходу — стан здароўя. 4 ліпеня пантыфіку зрабілі аперацыю на кішачніку.
«Папа Францішак выказаў намер сысці — у будучым снежні, дарэчы, яму споўніцца 85 гадоў, столькі ж, колькі было Бенедыкту XVI на момант адрачэння», — піша газета.