ПАР. Прэторыя супраць Гаагі

  Афрыканскі нацыянальны кангрэс (ANC) — урадавая партыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі — прыняў рашэнне пра пачатак працэдуры выхаду краіны з-пад юрысдыкцыі Міжнароднага суду ААН, які, як вядома, месціцца ў Гаазе.



anc_flag_400.jpg

Такое рашэнне было прынятае пасля скандалу, што быў выкліканы чэрвеньскім візітам суданскага прэзідэнта Амара аль-Башыра. Амар аль-Башыр, які наведаў саміт Афрыканскага саюзу, знаходзіцца ў росшуку ў Гаазе за генацыд у правінцыі Дарфур. 
Аднак улады Прэторыі адмовіліся затрымліваць аль-Башыра, нягледзячы на патрабаванне мясцовага пракурора.
Гісторыя выклікала адмоўную рэакцыю ў свеце і грамадзянскай супольнасці ПАР.
На думку кіраўніцтва ANC, паводзіны суддзяў Гаагскага трыбуналу сведчаць пра тое, што арганізацыя стала інструментам у палітычных гульнях. Асобы, адказныя за міжнародныя адносіны ў ANC, таксама лічаць, што існуе «афрыканская павестка, якая тычыцца выключна афрыканскіх краін».
Канчатковае рашэнне аб выхадзе ПАР з-пад юрысдыкцыі Гаагі павінен прыняць парламент, дзе ANC мае абсалютную дэпутацкую большасць. 
Паводле брытанскай прэсы