Парламент Украіны прыняў дэкларацыю аб адказнасці СССР за пачатак Другой сусветнай вайны

Вярхоўная Рада прыняла Дэкларацыю памяці і салідарнасці парламентаў Украіны, Польшчы і Літвы, у якой, сярод іншага, гаворыцца пра адказнасць СССР за пачатак Другой сусветнай вайны. У падтрымку дэкларацыі прагаласавалі 243 дэпутаты.

ukraine_poland_lithuania_flags.jpg

«Мы прыцягваем увагу да таго факту, што пакт Рыбентропа-Молатава ад 23 жніўня 1939 года, заключаны паміж двума таталітарнымі рэжымамі — камуністычным Савецкім Саюзам і нацысцкай Германіяй, прывёў да выбуху 1 верасня Другой сусветнай вайны, выкліканай агрэсіяй Германіі, да якой 17 верасня далучыўся савецкі Саюз», — гаворыцца ў дэкларацыі.
На пасяджэнні Вярхоўнай Рады было абвешчана, што парламент Польшчы ўхваліць дэкларацыю 20 кастрычніка. У Літве дэкларацыю разгледзіць ужо парламент новага склікання, фармаванне якога будзе скончана пасля другога тура выбараў, прызначанага на 23 кастрычніка.
«Мы аддаем даніну павагі мільёнам ахвяраў агрэсіі і акупацыі нашых краін у ХХ стагоддзі. Мы памятаем аб барацьбе літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх нацыянальных сіл антыкамуністычнага й нацысцкага руху супраціву, якія стварылі маральную аснову для вяртання незалежнасці нашых дзяржаў. Мы верым у неабходнасць актывізацыі бесстаронніх гістарычных даследаванняў <...>», — гаворыцца ў дакуменце.
Паводле 112.ua