Пасажырскі «Боінг» упаў у мора пасля вылету з аэрапорта Джакарты
У Інданезіі разбіўся пасажырскі "Боінг". На борце было 189 чалавек. Ці застаўся хто жывы, пакуль не зразумела.

Фота: EPA-EFE
Пасажырскі самалёт Boeing 737 інданезійскай авіякампаніі Lion Air пацярпеў крушэнне праз некалькі хвілін пасля вылету з аэрапорту Джакарты. Улады Інданезіі паведамілі, што самалёт ўпаў у мора ў раёне заходняга ўзбярэжжа вострава Ява, піша BBC News.
Лайнер, які выконваў рэйс JT-610 з Джакарты ў горад Панкалінанг на востраве Банка, знік з радараў праз прыкладна праз 13 хвілін пасля ўзлёту. Адразу пасля гэтага ўлады пачалі пошукавую аперацыю.
Паведамляецца, што пілот запытваў дазволу на вяртанне ў аэрапорт Джакарты.
Паводле дадзеных інданезійскіх уладаў, на борце знаходзіліся 189 пасажыраў і чальцоў экіпажу, у тым ліку трое дзяцей, два пілоты і пяць бортправаднікоў.
Паводле звестак дадзеных BBC News, на борце знаходзіліся па меншай меры 20 чыноўнікаў міністэрства фінансаў Інданезіі.
Прадстаўнік агенцтва па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый Інданезіі апублікаваў у "Твітэры" здымкі абломкаў самалёта і рэчаў пасажыраў, знойдзеных у моры. Глыбіня ў месцы падзення складае 30–40 метраў.

Фота REUTERS

Фота REUTERS
Паводле www.bbc.com