Паўночная Карэя затрымала расйскі рыбалоўны карабель

У водах Японскага мора памежнікі КНДР затрымалі расійскі рыбалоўны карабель (сэйнэр) «Сянхайлінь-8» у ноч з 16 на 17 ліпеня, калі той плыў лавіць рыбу, піша Свабода.

nch_001_20.jpg


Расійскі бок сцвярджае, што карабель затрымалі ў нэйтральных водах: у 53 марскіх мілях (амаль 100 км) ад берага, а тэрытарыяльнымі водамі лічацца толькі 12 міляў ад берага. Пры тым прычынай затрымання называюць нібыта незаконнае перасячэнне мяжы.
Кампанія даведалася пра затрыманне ад расійскага амбасадара, які наведаў маракоў — там спачатку думалі, карабель у дрэйфе, а сувязі няма з тэхнічных прычынаў, але затым пабачылі, што праз спадарожнік пабачылі, што карабель плыве ў КНДР.
На караблі было 17 чалавек экіпажу, з якіх два — грамадзяне Паўднёвай Карэі, астатнія ж — грамадзяне Расіі. Капітана і ягонага памочніка, а таксама двух карэйцаў з экіпажу ў КНДР пасялілі ў гатэль, астатніх трымаюць у каютах на караблі і не выпускаюць нават на палубу.
Каментароў з боку КНДР пакуль не публікавалі.