Пекін закрывае ўсе школы і універсітэты з-за каронавіруса
Пекін у аўторак павысіў узровень рэагавання на надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскага здароўя з трэцяга да другога.

Мера ўступіць у сілу раніцай у сераду. Пра гэта паведамляе euronews.com са спасылкай на ўрад горада. Пачатковыя, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы Пекіна часова спыняюць заняткі. Акрамя таго, уводзіцца забарона на наведванне Пекіна турыстычнымі групамі з іншых рэгіёнаў Кітая. Жыхарам раёнаў з высокім узроўнем пагрозы эпідэміялагічнай пагрозы забаронена пакідаць горад. У горадзе прыпынена правядзенне культурна-масавых, забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў.
Успышка каронавіруса на найбуйнейшым Пекінскім аптовым рынку "Сіньфадзі" ў паўднёвым раёне Фэнтай была зафіксаваная на мінулым тыдні. З тых часоў выяўлена больш за 100 асобаў, якія заразіліся, большасць з іх — работнікі гандлёвых кропак, іх сваякі і сябры.
Чытайце таксама:
Каронавірус у Беларусі: лічбы і факты
Між тым, у свеце колькасць тых, хто захварэў на каронавірус, набліжаецца да 9 мільёнаў чалавек. Сярод краін-лідараў па колькасці інфікаваных па-ранейшаму знаходзяцца ЗША, Бразілія і Расія, на чацвёртай пазіцыі — Індыя, пятая — Вялікабрытанія.