Пераход на зімовы час у Еўропе адбудзецца сёння ўночы
У ноч з 26 на 27 кастрычніка Еўропа пераходзіць на зімовы час.
Суседзі Беларусі Літва, Латвія, Польшча і Украіна перавядуць час на гадзіну назад. У сувязі з гэтым зменіцца расклад цягнікоў і авіярэйсаў.
Расія, як і Беларусь, не пераходзіць на іншы час, таму розніцы з Масквой у нас не будзе. А вось з Украінай, Латвіяй і Літвой з 27 кастрычніка час будзе адрознівацца на гадзіну, з Польшчай — на дзве.
У сувязі з пераходам на зімовы час змяняецца расклад міжнародных цягнікоў да Вільні, Кіева, Варшавы
З 27 кастрычніка змяняецца і расклад авіяпералётаў. Таксама «Белавія» паведаміла, што плануе павялічыць рэйсы ў Батумі, Лондан і Будапешт — да 4 у тыдзень, у Тбілісі — да 11 рэйсаў на тыдзень, у Баку — да 5 рэйсаў. У Рыгу, Берлін і Стамбул можна злётаць да 6 раз у тыдзень, у Літву — да 8. Зімовы расклад авіякампаніі будзе дзейнічаць з 27 кастрычніка 2019 года да 28 сакавіка 2020 года.
Беларусь не пераходзіць на зімовы час з 2011 года. З 1991 па сакавік 2011 года ўжываўся паясны час і меў месца дадатковы штогадовы перавод гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 на 1 гадзіну наперад (летні час) і ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 на 1 гадзіну назад.