Польскія дзеці атрымаюць ад дзяржавы 110 еўра на адпачынак
Адпаведны законапраект разгледзіць Сейм Польшчы 19 чэрвеня.
![ ](/img/v1/images/kids_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Урад Польшчы плануе ўвесці дзіцячы турыстычны ваўчар коштам у 500 злотых (прыкладна 110 еўра). Адпаведны законапраект разгледзіць Сейм краіны 19 чэрвеня, паведаміў міністр дзяржаўных актываў Польшчы, віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін.
Ваўчар атрымае кожнае дзіця і падлетак ва ўзросце да 18 гадоў на выкарыстанне ў турыстычных мэтах на тэрыторыі Польшчы. Мэта ўвядзення ваўчара — ажыўленне ўнутранага турыстычнага рынку, які панёс значныя страты ў выніку эпідэміі каронавіруса.
Ваўчар можна будзе выкарыстаць да канца 2021 года ў выбраных турыстычных цэнтрах і пансіянатах на тэрыторыі краіны, зазначыў віцэ-прэмʼер Сасін.