Пратэсты ў Іраку: дзясяткі загінулых
Стыхійныя антыўрадавыя акцыі пратэсту ў Іраку працягваюцца нягледзячы на запэўніванні прэм'ер-міністра Адэля Абдула Махдзі пра тое, што ўлады пачулі патрабаванні народа.
У пятніцу паліцыя адкрыла агонь
па дэманстрантах, якія сабраліся ў цэнтры Багдаду. За апошнія дні ў выніку
масавых беспарадкаў і сутыкненняў з сіламі бяспекі ў краіне загінулі не менш за 44 чалавекі, сотні былі параненыя.
"Прэм'ер-міністр дае абяцанні, каб падмануць людзей. Сёння па нас страляюць, але мы прыйшлі на мірную акцыю пратэсту. Улады ўсталявалі барыкады, а на даху яшчэ з учорашняга вечара сядзіць снайпер", — распавёў жыхар Багдада euronews.com
Напярэдадні маніфестанты выйшлі на вуліцы іракскіх гарадоў, нягледзячы на абвешсаную каменданцкую гадзіну. Людзі выступаюць супраць дрэнных умоў жыцця, беспрацоўя і карупцыі і патрабуюць адстаўкі ўраду.
У шэрагу правінцый да гэтага часу абмежаваны альбо цалкам перакрыты доступ у інтэрнэт. Затрыманыя каля 300 пратэстоўцаў.
Між тым,сваякі хаваюць загінулых.
Паводле euronews.com